План мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2016 і наступныя гады:
ажыццяўляць камплектаванне метадычнага кабінета дашкольнай установы нарматыўнай прававой, вучэбна-метадычнай, даведачнай літаратурай у дапамогу педагогам па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»;
забяспечыць Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, даведнікамі па беларускай граматыцы і арфаграфіі;
да 1 снежня правесцi педагагічныя саветы і іншыя мерапрыемствы з мэтай азнаямлення педагогаў з новай рэдакцыяй Правіл;
пашыраць магчымасці атрымання беларускамоўнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь забяспечваць права кожнага грамадзяніна выбіраць мову навучання ў дашкольнай установе:
арганізоўваць тлумачэнне заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання на бацькоўскіх сходах;
праводзіць у дашкольнай установе дні беларускай мовы, заняткі па развіцці беларускамоўных узаемаадносін;
садзейнічаць пашырэнню сеткі дашкольнай установы (груп) у гарадской мясцовасці, якія працуюць на беларускай мове;
арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі па правядзенні асветніцкай работы ў дашкольнай установе;
арганізоўваць выданне насценных газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры;
пашыраць правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў;
праводзіць кніжныя выставы, дні беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры.
План мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2015 і наступныя гады:
ажыццяўляць камплектаванне інфармацыйна-метадычнага кабінета дашкольнай установы нарматыўнай прававой, вучэбна-метадычнай, даведачнай літаратурай у дапамогу педагогам па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»;
забяспечыць дашкольныя ўстановы Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, даведнікамі па беларускай граматыцы і арфаграфіі;
штогод да 1 снежня праводзіць ў дашкольных установах педагагічныя саветы і іншыя мерапрыемствы з мэтай азнаямлення педагогаў з новай рэдакцыяй Правіл;
пашыраць магчымасці атрымання беларускамоўнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь забяспечваць права кожнага грамадзяніна выбіраць мову навучання ў дашкольнай установе:
- арганізоўваць тлумачэнне заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання на бацькоўскіх сходах;
- праводзіць у дашкольных установах дні беларускай мовы, заняткі па развіцці беларускамоўных узаемаадносін;
- садзейнічаць пашырэнню сеткі дашкольных устаноў (груп) у гарадской мясцовасці, якія працуюць на беларускай мове;
- арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі па правядзенні асветніцкай работы ў дашкольных установах;
- арганізоўваць выданне насценных газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры;
- пашыраць правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў;
- праводзіць кніжныя выставы, дні беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры.